Помнік Юзафу Панятоўскаму
Помнік князю Юзафу Панятоўскаму ў Варшаве — праца дацкага скульптара Бертэля Торвальдсена. Манумент быў замоўлены ў 1817 годзе. У 1829 годзе ў Варшаве была створана мадэль помніка. Скульптура была адліта з бронзы ў 1832 годзе, аднак з прычыны рэпрэсій пасля паўстання 1830—1831 гадоў не магла быць усталявана паводле ранейшых планаў перад Палацам намесніка. ![]() ![]() Манумент быў канфіскаваны і ў разабраным стане перавезены ў Новагеоргіеўскую крэпасць (Модлін). У 1840-х гадах помнік быў падораны Мікалаем I Івану Фёдаравічу Паскевічу, вывезены ў Дэмблін (Івангарад) і, нарэшце, у Гомель, дзе ён быў усталяваны ля палаца Паскевіча. Манумент быў вернуты ў Польшчу ў 1922 годзе ў адпаведнасці з Рыжскім дагаворам. У 1923 годзе быў усталяваны ў двары каралеўскага палаца перад каланадай Саксонскага палаца і магілай Невядомага салдата. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання быў падарваны 19 снежня 1944 года. Новую адліўку скульптуры, створаную 1948—1951 па мадэлі, якая захавалася ў музеі Торвальдсена ў Капенгагене, падарыў Польшчы дацкі ўрад. Яна была ўсталявана перад Старой Аранжарэяй у Лазенкоўскім парку, а з 1965 года — перад Палацам намесніка, цяпер рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы. Торвальдсен адлюстраваў князя Панятоўскага на кані, як на антычным мануменце Марка Аўрэлія на рымскім Капітоліі. Помнік не спадабаўся жыхарам Варшавы, з прычыны таго, што князь быў апрануты ў рымскі, антычны строй замест рыцарскіх даспехаў. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia