Бертэль Торвальдсен
Бертэль То́рвальдсен[6] (дацк.: Bertel Thorvaldsen; 19 лістапада 1770[заўв 1], Капенгаген — 24 сакавіка 1844, там жа) — дацкі мастак, скульптар, яскравы прадстаўнік позняга акадэмічнага класіцызму. БіяграфіяБертэль Торвальдсен — сын ісландскага разьбяра па дрэве Готскалка Торвальдссана (Gottskálk Þorvaldsson) — ураджэнца берагоў Скагафіёрда (дацк.: Skagafirði). Данізаваная форма бацькоўскага імя па бацьку стала прозвішчам сына. у 1793 годзе Бертэль скончыў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1797 годзе паехаў у Рым і правёў у Італіі больш за сорак гадоў. Адкрыццё свету антычнага мастацтва перавярнула яго жыццё, і дзень прыбыцця ў Рым ён святкаваў як свой дзень нараджэння. У Рыме і Неапалі Торвальдсен вывучаў антычную пластыку і творы Рафаэля[6]. За статую «Язон з залатым руном» (1803) Торвальдсена пахваліў сам Антоніа Канова, дацкага разьбяра пачала ўспрымаць публіка як спадчынніка вялікіх венецыянцаў. Заказы сыпаліся да яго з усіх краін Еўропы. Яго наведванне Капенгагена ў 1819 годзе вылілася ў сапраўдную трыумфальную працэсію: з захапленнем сустракалі яго і ў Вене, і ў Берліне, і ў Варшаве. Многія з яго вучняў (напрыклад, Барыс Арлоўскі і Давід Енсен) жылі і працавалі ў Пецярбургу. З 1825 года Торвальдсен прэзідэнт Акадэміі Святога лукі ў Рыме, з 1833 года прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Капенгагаене[6][7]. У 1838 годзе, Торвальдсен прыняў рашэнне вярнуцца з Італіі ў Данію. У наступным годзе пачалося будаўніцтва Музея Торвальдсена ў Капенгагене, якому было наканавана стаць і яго маўзалеем. Афіцыйнае адкрыццё Музея Торвальдсена адбылося праз 4 гады пасля смерці скульптара. ТворчасцьПрацаваў пераважна з мармурам. Творы Бертэля Торвальдсена вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статычнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай. Нароўні з Антоніа Канова[7] імкнуўся да ідэалізацыі і халоднай адцягненасці вобразаў, што зрабіла яго лідарам акадэмізму ў скульптуры 1-й паловы XIX стагоддзя. ![]() ![]() Сярод твораў Бертэля Торвальдсена: «Ясон» (1802—1803), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е. А. Остэрман-Талстой (1815, Эрмітаж[7]), «Венера с яблыкам» (1813—1816), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817), рэльеф (фрыз) «Паход Аляксандра Македонскага» (віла Карлота, 1812), конная статуя Юзафа Панятоўскага (1820—1829, ў Варшаве, да 1920 года стаяла каля палаца І. Ф. Паскевіча ў Гомелі[6]), помнік Мікалаю Каперніку ў Варшаве (1830), надмагілле (Кенатаф) Папы Пія VII ў саборы святога Пятра ў Рыме (1824—1831) і іншыя. ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia