Помнік невядомаму лётчыку (Таліца)
Помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы — усталяваны на месцы падзення падбітага 21.06.1941 савецкага самалёта з невядомым лётчыкам. Знаходзіцца ў 1.7 км ад вёскі Таліца ў напрамку на сяло Сорагі, у лесе. ГісторыяТэму гібелі невядомага экіпажа недалёка ад вёскі Бярозаўка Слуцкага раёна (а дакладней, на краі балота, паміж вёскамі Аступішча першае і Таліца (Слуцкі раён), ва ўрочышчы, названым Корзаўшчына – Саляншчына) мясцовыя жыхары спрабавалі падымаць неаднойчы. На працягу многіх гадоў лічылася, што тут загінуў знішчальнік – і адзін чалавек з экіпажа. Пра гэта ў 50-х гадах мінулага стагоддзя пісала апавяданне Алена Васілевіч. Журналісцкае расследаванне вёў таксама мой зямляк Міхась Тычына. Спрабавалі навесці архіўныя даведкі былы старшыня калгаса імя Тэльмана Віктар Магілявец, старшыня Паўстынскага сельсавета Святлана Жук і многія, многія іншыя.[1] Віктар Васілевіч Магілявец, 1927 г. н., – ураджэнец вёскі Паўстынь, партызан-ардэнаносец, былы старшыня калгаса імя Тэльмана, успамінае: «Я бачыў, як днём у бок Слуцка праляцела невялікае звяно нашых самалётаў. І амаль тут жа іх сталі праследаваць нямецкія, з крыжамі. У выніку бою наш самалёт быў падбіты і, страціўшы вышыню, спікіраваў «носам уніз», зваліўшыся ва ўрочышча Корзаўшчына – Саляншчына, у балотца». Успамінае Канстанцін Рэут, 1929 г. н., вёска Аступішча: «На пачатку вайны 1941 года над нашай вёскай праляцелі два самалёты. На фоне неба ў кабіне савецкага самалёта я бачыў двух чалавек. Адзін вёў самалёт, другі страчыў з кулямёта. Ляцелі яны вельмі нізка, амаль над дрэвамі… Праляцеўшы над нашай вёскай, самалёт упаў на пакосе, недалёка ад лесу, ва ўрочышчы Корзаўшчына. Хадзіў я глядзець гэта месца падзення назаўтра. Вакол ямы валялася пакарабачанае жалеза, ляжала кола. Я ўзяў палку і паварушыў попел у варонцы – адтуль выскачылі іскры. Нос самалёта яшчэ тлеў». Анатоль Фёдаравіч Масюк з вёскі Боркі: «М. Тычына па прыездзе з Мінска часта заходзіў да майго бацькі – Фёдара Кірэевіча Масюка, які ў канцы 60-х працаваў лесніком. Аднойчы, разгаварыўшыся, мой бацька расказаў яму пра тое, што на яго тэрыторыі ляжаць рэшткі збітага савецкага самалёта. Пасля чаго Тычына пачаў сваё журналісцкае расследаванне і напісаў пра гэта артыкул. Менавіта Міхась Тычына разам з маім бацькам Фёдарам Кірэевічам за свой кошт заказалі першы просты цэментны помнік – загінуўшаму экіпажу…» Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia