Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы

Помнік
Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы
54°10′01″ пн. ш. 27°13′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Архітэктар Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000315шыфр 613Д000315
Матэрыял бетон і Сілумін
Map

Помнік экіпажу Мікалая Гастэлы — помнік у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, размешчаны на 50-м км шашы Р28 Мінск — Вільня, за 0,5 км на паўночны захад ад Радашковічаў[1].

Подзвіг экіпажа

26 чэрвеня 1941 г. эскадрылля капітана М. Ф. Гастэлы вылецела на бамбардзіроўку калоны танкаў праціўніка па дарозе Маладзечна — Радашковічы. У час бою варожы снарад пашкодзіў бензабак самалёта, што прывяло да пажару. Камандзір эскадрыллі М. Ф. Гастэла разам з членамі экіпажа — штурманам лейтэнантам А. А. Бурдзянюком, лётчыкам-назіральнікам лейтэнантам Р. М. Скарабагатым і стралком-радыстам старшым сяржантам А. А. Калініным — накіравалі ахопленую полымем машыну на скопішча танкаў, бронетранспарцёраў і аўтамашын ворага, нанёсшы значныя страты[1].

Пасмяротна М. Ф. Гастэлу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэлы ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарылі больш за 100 экіпажаў савецкіх лётчыкаў. Рэшткі самалёта захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1976 г. былі выпушчаны юбілейныя медалі, прысвечаныя гераічнаму экіпажу[1].

Апісанне

У 1976 годзе на месцы подзвігу экіпажа, замест помніка, усталяванага ў 1964 годзе, быў адкрыты новы мемарыял. Яго аўтарамі сталі скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў[1].

Абеліск нахілены ў бок дарогі і завяршаецца бюстам М. Ф. Гастэлы. Манумент выкананы з бетону і сілуміну, вышыня абеліска — 10 метраў, вышыня бюста — 5 метраў[1].

Вобраз героя перададзены праз экспрэсіўныя формы, якія падкрэсліваюць рашучасць і мужнасць лётчыка. Яго позірк скіраваны наперад, а нахіл галавы, асіметрыя зрэзу бюста і кампазіцыя надаюць адчуванне палёту[1].

Дарога, якая вядзе да ўзгорка, выкладзена бутам і засыпана гравіем. Каля падножжа абеліска яна звужаецца і нібы ўліваецца ў манумент. На дарожным пакрыцці схематычна намаляваны крылы чатырох самалётаў з імёнамі членаў экіпажа Гастэлы[1].

Каля асновы ўзгорка размешчаны два валуны, паміж якімі знаходзіцца памятная пліта з надпісам[1]:

" 26 чэрвеня 1941 г. тут здзейсніў подзвіг экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. "

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж В. Б. Караткевіч, Л. Г. Лапцэвіч. 1755. Помнік экіпажу Гастэлы Мікалая Францавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya