Понтус Дэлагардзі
Понтус Делагардзі (шведск.: Pontus De la Gardie, фр.: Ponce d'Escouperie; 1520 (?) — 5 лістапада 1585) — шведскі палкаводзец і дыпламат французскага паходжання. Барон Экхольм (з 1571), член рыксрода, губернатар Эстляндыі (1574-1575), губернатар Ліфляндыі і Інгерманландыі (1583—1585). Родапачынальнік шведскага дваранскага роду Дэлагардзі. Удзельнічаў у кампаніях французскай арміі ў П’емонце і Шатландыі, у Паўночнай Сямігадовай вайне (1563—1570), спачатку на баку Даніі, а потым на баку Швецыі. На службе ў шведскіх каралёў і набыў найбольшую славу. Удзельнічаў у змове герцага Юхана супраць яго брата, караля Эрыка XIV, дзякуючы чаму асабліва ўзвысіўся пасля звяржэння Эрыка і абвяшчэння змоўшчыка каралём Юханам III. Выконваючы розныя ваенныя і дыпламатычныя даручэнні новага гаспадара, наведваў двары еўрапейскіх манархаў і ваяваў у Эстляндыі з войскамі Івана Грознага. Найбольшыя ваенныя перамогі атрымаў у пачатку 1580-х гадоў, калі, скарыстаўшыся тым, што рускія войскі былі звязаны вайной з Рэччу Паспалітай, на чале шведскага войска захапіў Карэльскі павет, Эстляндыю і частку Іжорскай зямлі, у тым ліку адабраўшы ў Рускага царства галоўны марскі порт на Балтыцы — Нарву. Яго ваенныя поспехі прымусілі Расію да заключэння нявыгаднага для яе Плюскага перамір’я. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia