Сямігадовая вайнаСямігадовая вайна (1756—1763) — буйны ваенны канфлікт XVIII стагоддзя, адзін з самых маштабных канфліктаў Новага часу. Сямігадовая вайна ішла як у Еўропе, так і за акіянам: у Паўночнай Амерыцы, у краінах Карыбскага басейна, Індыі, на Філіпінах. У вайне прынялі ўдзел усе еўрапейскія вялікія дзяржавы таго часу, а таксама большасць сярэдніх і дробных дзяржаў Еўропы, некаторыя індзейскія плямёны. Уінстанам Чэрчылем вайна нават была названа «першай сусветнай вайной». Вайну лічаць каланіяльнай, бо ў ёй сутыкнуліся каланіяльныя інтарэсы Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі, а таксама першай акопнай — з-за прымянення ў вайне вялікай колькасці рэдутаў і іншых хуткаўзведзеных умацаванняў — і першай артылерыйскай вайной: колькасць гармат у ёй з 1756 — 2 на 1000 штыкоў, з 1759 года — 3-4 гарматы на 1000 штыкоў і 5-6 гармат у 1761 годзе. Асноўнае супрацьстаянне ў Еўропе адбывалася паміж Аўстрыяй і Прусіяй з-за Сілезіі, страчанай Аўстрыяй у папярэдніх Сілезскага войнах. Таму Сямігадовую вайну называюць таксама трэцяй Сілезскай вайной. Першая (1740—1742) і другая (1744—1748) Сілезскія войны з’яўляюцца складовай часткай вайны за аўстрыйскую спадчыну. У шведскай гістарыяграфіі вайна вядомая як Памеранская вайна (швед. Pommerska kriget), у Канадзе — як «заваявальная вайна» (анг.: The War of the Conquest) і ў Індыі як «Трэцяя Карнацкая вайна» (анг.: The Third Carnatic War). Паўночнаамерыканскі тэатр вайны называюць франка-індзейскай вайной. Пазначэнне «сямігадовая» вайна атрымала ў 1780-х гадах, да таго пра яе казалі як пра «нядаўнюю вайну». Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia