Постадыпластома кутыкулярная

Постадыпластома кутыкулярная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Posthodiplostomum cuticola


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  55257
NCBI  1134594

Постадыпластома кутыкулярная (Posthodiplostomum cuticola) — від плоскіх чарвей сямейства дыпластаматыды (Diplostomidae), які паразітуе ў тонкім кішэчніку рыбаедных птушак.

Арэал

Шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Экалогія

Posthodiplostomum cuticola мае складаны жыццёвы цыкл. Яйцы выводзяцца канчатковым гаспадаром з фекаліямі. Лічынкі (мірацыдыі) вылупляюцца ў вадзе. Яны пранікаюць у першага прамежкавага гаспадара, у Еўропе гэта катушка аблямаваная (Planorbis planorbis). Тут развіваюцца спарацысты і, нарэшце, метацэркарыі. Яны пакідаюць слімака і пранікаюць да другога прамежкавага гаспадара (прэснаводная рыба[1][2], у Еўропе асабліва прадстаўнікі сямейства карпавыя (Cyprinidae)). Тут яны адкладаюцца ў кістах скуры і цягліц, якія ствараюць тыповую карціну кропак чорна-плямістай хваробы праз захоўванне меланіну ў прамежкавым гаспадары. Канчатковы гаспадар заражаецца пры з’яданні рыбы[3].

Значэнне

Чарнаплямістая хвароба ў Semotilus atromaculatus з-за заражэння метацэркарыямі Posthodiplostomum cuticola

Метацэркарыі атакуюць рыб і выклікаюць у іх чарнаплямістую хваробу[4].

Крыніцы

  1. Ліннік, У. Я. Паразіты рыб Заслаўскага і Салігорскага вадасховішчаў / У. Я. Ліннік // Вес. Акад. навук Беларус. ССР. Сер. с.-г. навук. — 1984. — № 1. — С. 118—120.
  2. Ліннік, У. Я. Гельмінтазаанозы і іншыя паразіты рыб у азёрах Дрывяты і Снуды / У. Я. Ліннік // Вес. Акад. навук Беларус. ССР. Сер. с.-г. навук. — 1982. — № 2. — С. 102—105.
  3. S. Zrnčić, D. Oraić, ž. Mihaljević, M. Ćaleta, D. Zanella, D. Jelić, M. Jelić First observation of Posthodiplostomum cuticola (Nordmann, 1832) metacercariae in cypriniformes from Croatia(англ.) // Helminthologia. — 2009-06-01. — В. 2. — Т. 46. — С. 112–116. — ISSN 1336-9083. — DOI:10.2478/s11687-009-0022-y
  4. Tyler J. Achatz, Taylor P. Chermak, Jakson R. Martens, Eric E. Pulis, Alan Fecchio, Jeffrey A. Bell, Stephen E. Greiman, Kara J. Cromwell, Sara V. Brant, Michael L. Kent, Vasyl V. Tkach Unravelling the diversity of the Crassiphialinae (Digenea: Diplostomidae) with molecular phylogeny and descriptions of five new species(англ.) // Current Research in Parasitology & Vector-Borne Diseases. — 2021. — Т. 1. — С. 100051. — DOI:10.1016/j.crpvbd.2021.100051
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya