Пошукавая машынаПошукавая машына — комплекс праграм, прызначаны для пошуку інфармацыі. Звычайна з’яўляецца часткай пошукавай сістэмы. Асноўнымі крытэрыямі якасці работы пошукавай машыны з’яўляюцца рэлевантнасць (ступень адпаведнасці запыту і знойдзенага, то бок слушнасць выніку), паўната індэкса, улік марфалогіі мовы. КласіфікацыяПа вобласці пошуку (умоўна)ЛакальныяПрызначаныя для пошуку інфармацыі па якой-небудзь частцы сусветнай сеткі, напрыклад па аднаму ці некалькім сайтам, альбо па лакальнай сетцы. Такія пошукавыя машыны звычайна выкарыстоўваюцца ўнутры прыватных (карпаратыўных) сетак ці ў сістэмах для электроннай камерцыі (інтэрнэт-магазінах). Таму іх таксама часта называют «карпаратыўнымі». Сярод папулярных карпаратыўных пошукавых машын вядомыя такія як: Apache Solr, Endeca, Sphinx, Elasticsearch. ПерсанальныяСлужаць для пошуку сярод файлаў на персанальных камп’ютарах ці ў невялікіх лакальных сетках. ГлабальныяПрызначаныя для пошуку інфармацыі па ўсёй сетцы Інтэрнэт альбо па значнай яе частцы. Уладальнікамі такіх пошукавых машын з’яўляюцца пошукавыя сістэмы Google, Яндэкс і інш. Пошукавыя машыны ажыццяўляюць пошук інфармацыі рознага тыпу, напрыклад тэкстаў, відэа, выяў, геаграфічных аб’ектаў, персанальных даных і інш. Пры гэтым файлы, з якімі можа працаваць пошукавая машына, могуць быць як тэкставага фармату (напрыклад .html, .htm, .txt, .doc, .rtf…), гэтак і графічнага (.gif, .png, .svg…) ці мультымедыйнага (відэа і гук). Пакуль найболей распаўсюджаным з’яўляецца менавіта пошук па тэкставых дакументах. Пошукавы запытЗыходнай інфармацыяй для пошуку з’яўляецца пошукавы запыт. ФункцыіПошукавыя машыны выконваюць некалькі функцый: Пошук спасылакПошук спасылак на старонкі і іншыя дакументы сайтаў. АўтаматычныПошукавая машына шукае спасылкі са старонак сайтаў. Ручны рэжымКарыстальнікі самі дадаюць у базу даных пошукавай машыны спасылкі на старонкі сваіх сайтаў Індэксацыя дакументаў сайтаўВынятка з дакументаў інфармацыі, важнай для пошуку, пераўтварэнне гэтай інфармацыі ў фармат, зручны для пошукавай машыны і захаванне гэтай інфармацыі ў базе даных пошукавай машыны Пошук па базе даных праіндэксаваных дакументаўМожа складацца з некалькіх этапаў Знаходжанне дакументаў, адпаведных пошукаваму запыту
Ранжырыванне дакументаў у адпаведнасці з іх рэлевантнасцю пошукавым запытам
Кластэрызацыя дакументаў
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia