Праведнікі народаў свету ў Беларусі

Алея Праведнікаў сусвету ў Мінску
Помнік у гонар Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску.
Помнік у гонар Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску.

Праведнікі народаў свету ў Беларусі — гэта жыхары Беларусі, якія падчас Другой сусветнай вайны рызыкавалі сваім жыццём, каб выратаваць яўрэяў ад Халакосту. Яны былі ўганараваны званнем Праведнік народаў свету (іўр.: חֲסִידֵי אוּמוֹת הָעוֹלָם), якое прысвойваецца ізраільскім мемарыялам Яд Вашэм.

Статыстыка

Па стане на 1 студзеня 2023 года, званне Праведнік народаў свету атрымалі 683 грамадзяніна Беларусі. Гэтая лічба адлюстроўвае колькасць асоб, чые дзеянні былі дакументальна пацверджаны і прызнаны Яд Вашэм. Гэта дзявятае месца пасля Польшчы, Нідэрландаў, Францыі, Украіны, Бельгіі, Літвы, Венгрыі і Італіі.

Першымі званне Праведнікаў народаў свету ў Беларусі атрымала ў 1965 годзе сям'я Станько — Андрэй і Наталля, за выратаванне сям'і Казінец.

Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і Ізраілем ў 1967 годзе прысваенне званняў было прыпыненае. Праз асцярогі за ўласную бяспеку людзі хавалі сваё дачыненне да выратавання яўрэяў. Прысваенне званняў аднавілася ў 1979 годзе і працягваецца да сённяшняга дня.

Вядомыя беларускія праведнікі

  • Філіп і Ганна Богуш — выратавалі яўрэйскага салдата Чырвонай арміі, які быў паранены падчас нямецкага ўварвання ў 1941 годзе. Яны былі пасмяротна ўганараваны званнем у снежні 2021 года.
  • Кандрацій і Ганна Лакотка — выратавалі шэсць яўрэяў падчас вайны. Іх сын Панцялей Лакотка прыняў узнагароду заместа сваіх бацькоў у маі 2022 года.
  • Іосіф і Ганна Назарук — выратавалі Хінку Гольдфарб у Кобрыне, якая ўцякла з гета ў 1942 годзе. Іх гісторыя апісана на сайце Яд Вашэм.
  • Уладзімір і Галіна Імшэннік — праваслаўны святар і яго жонка, якія хавалі яўрэяў у вёсцы Насілава падчас нямецкай акупацыі.
  • Ян і Ганна Пухальскія — жылі ў вёсцы Ласосна каля Гродна. Яны хавалі шэсць яўрэяў, у тым ліку Фелікса Зандмана, пад падлогай свайго дома на працягу 17 месяцаў.

Таксама вядомымі беларускімі праведнікамі з'яўляюцца Іван Боўт, Генадзь Сафонаў, Сабіна Іваноўская, Антон Кецка, Зоя Сярова, Фаціма Канапацкая, Ціт Зайцаў, Эдуард Чашча, Ванда Скуратовіч (у дзявоцтве Анішкевіч), Канстанцін Казлоўскі і ягоныя сыны Генадзь і Уладзімір ды іншыя.

Спіс праведнікаў

Поўны спіс беларускіх Праведнікаў народаў свету ў Беларусі даступны на афіцыйным сайце Яд Вашэм: [1].

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya