Правы чалавека ў КазахстанеПравы чалавека ў Казахстане замацаваны Канстытуцыяй, галоўным чынам — у раздзеле II «чалавек і грамадзянін». Рэспубліка Казахстан з’яўляецца членам ААН, АБСЕ і СНД. У 1995—2022 годзе дзейнічаў Канстытуцыйны савет, які змяніў Канстытуцыйны суд пасля прыняцця канстытуцыі 1995 года. У 2022 годзе ў канстытуцыі Казахстана Канстытуцыйны савет быў заменены на Канстытуцыйны суд з правам звароту кожнага, хто палічыць, што нарматыўныя прававыя акты непасрэдна закранаюць іх канстытуцыйныя правы[1]. Раней права прыватных асоб звяртацца ў Канстытуцыйны савет не было прадугледжана[2], у адрозненне ад Канстытуцыйнага суда, які існаваў да 1995 года[3]. З 2002 года[4] існуе пасада Упаўнаважанага па правах чалавека. З 1997 года пры прэзідэнце існуе камісія па правах чалавека[5]. Тым не менш сітуацыя з правамі чалавека ў Рэспубліцы Казахстан была праблемнай вобласцю для многіх урадавых і няўрадавых назіральнікаў. Паводле справаздач арганізацыі «Freedom House» краіна мае рэйтынг 6 па палітычных правах і 5 па грамадзянскіх свабодах (па шкале 1-7, дзе 1 з’яўляецца самым высокім паказчыкам), такім чынам грамадства Казахстана прызнана «несвабодным». На сайце пасольства ЗША пра Казахстан адзначана, што ў 2004—2005 гадах «урад працягваў здзяйсняць шматлікія і грубыя парушэнні» па правах чалавека[6]. Палітычная структура Казахстана мае асаблівасць засяроджвання ўлады ў руках прэзідэнта. Паводле справаздач назіральнікаў, выбары, якія праходзілі, былі далёкія ад міжнародных стандартаў[7][8]. Заканадаўчая і судовая ўлада, а таксама рэгіянальныя і мясцовыя ўлады не з’яўляюцца незалежнымі ад выканаўчай улады, а таксама змены або папраўкі да Канстытуцыі праходзяць толькі са згоды прэзідэнта. Удзел у міжнароднай сістэме абароны правоў чалавека
Крытыка становішча з правамі чалавекаСпецдакладчык ААН Майна Кіаі рэкамендаваў ураду перагледзець закон аб правядзенні мірных сходаў і шэсцяў. З ягоных слоў, «у Казахстане ўсё так перавярнулася, што трэба выпрошваць гэтае права ва ўладаў». Таксама ён параўнаў Казахстан з Руандай, дзе кіраўнік Рэспублікі атрымлівае 95 % галасоў[12]. На думку казахстанскай апазіцыі, забойствы апазіцыйных палітыкаў Алтынбека Сарсенбаева і Заманбека Нуркадзілава былі выкананыя «эскадронам смерці» з былых супрацоўнікаў спецслужбаў[13]. У ліку асуджаных па справе аб забойстве Сарсенбайлы апынуліся афіцэры спецпадраздзялення «Арыстан» КНБ РК[14]. Аляксандр Бажэнка, грамадзянскі актывіст, сведка на працэсе па справе аб беспарадках у Жанаазене, які адмовіўся на судзе ад сваіх паказанняў, заявіўшы пра катаванні падчас следства, быў забіты 11 кастрычніка 2012 года[15]. Афіцыйная колькасць загінуўшых у Жанаазене склала 15 чалавек[16][17]. На думку Даніяра Наўрыза ў інфармацыйных адносінах фактычна накладзеная забарона на тэму атэізму[18]. Таксама за распальванне міжрэлігійнай варожасці быў арыштаваны Аляксандр Харламаў. Яго абвінавачваюць у тым, што ён у сваіх публікацыях аб хрысціянстве і аб розных рэлігійных плынях займаўся прапагандай атэізму, чым абразіў пачуцці вернікаў[19][20][21]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia