Праклён фашызму (мемарыяльны комплекс)
Праклён фашызму — мемарыяльны комплекс каля в. Дабрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км ад вёскі, каля шашы Бягомль — Докшыцы. Гісторыя22 мая 1943 года падчас правядзення карнай аперацыі гітлераўцы спалілі вёску Шунеўка разам з яе жыхарамі (67 чалавек). Пасля вайны яна не адрадзілася. У знак ушанавання памяці аб загінуўшых жыхарах в. Шунеўка і іншых вёсак Докшыцкага раёна ў гады Другой сусветнай вайны 3 ліпеня 1983 года быў утвораны на месцы вёскі мемарыяльны комплекс. У 2010 годзе мемарыяльны комплекс быў рэканструяваны. Апісанне![]() Цэнтральны манумент мемарыяла — бронзавая фігура жанчыны вышынёй 4,75 м, якая стаіць з узнятымі ў праклёне рукамі ў праёме стылізаванай брамы. Да абламанага канца гарызантальнай перакладзіны брамы прымацаваны 3 званы, 2 з якіх звоняць, трэці расколаты як сімвал таго, што на Докшыччыне і Бягомльшчыне загінуў кожны трэці жыхар — больш за 20 тысяч чалавек. Непадалёку ад цэнтральнага манумента бетонны зруб калодзежа, куды гітлераўцы кінулі жывымі дзяцей і настаўніцу. На ім бронзавая выява прабітага і абпаленага паветранага змея з імёнамі загінуўшых дзяцей, які сімвалізуе абарванае вайной дзяцінства. На месцы былых сялянскіх сядзіб 22 мемарыяльныя знакі — падмуркі, над кожным з якіх трохпрыступкавы ганак, на верхніх прыступках бронзавыя кампазіцыі ў форме языкоў полымя з імёнамі былых гаспадароў — сімвал вечнай памяці пра тых, хто загінуў. Скульптуру «Праклён фашызму» стварылі народны мастак А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia