Родныя вытокі (газета)
«Родныя вытокі» (таксама «Партизанская правда», «Ленінская трыбуна») — штотыднёвая масава-палітычная газета Докшыцкага раёна. Заснавана ў 1943 годзе Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Газета выдаецца на беларускай мове па серадах і суботах. ГісторыДокшыцкая раённая газета заснавана ў 1943 годзе — у лістападзе ў свет выйшаў першы нумар газеты «Партызанская праўда» органа Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б. Газета выдавалася на рускай мове. У снежні 1944 года пачалося выданне газеты «Ленінская праўда» органа Докшыцкага РК КП(б)б і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1945 годзе выйшла 44 нумары. Паколькі Докшыцы былі цалкам разбураныя, рэдакцыя газеты размясцілася на станцыі Параф’янава, дзе і знаходзілася да 1946 года. Паступова рос аб’ём і тыраж газеты, усё часцей прыходзіла яна да чытача. У 1962 годзе выданне газеты было спынена ў сувязі з ліквідацыяй Докшыцкага раёна. Вясной 1965 года зноў быў утвораны Докшыцкі раён. 1 красавіка выйшаў з друку першы нумар раённай газеты «Ленінская трыбуна». З 1991 года газета носіць назву «Родныя вытокі». Яе заснавальнікамі з’яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў. Сучасны станТыраж «Родных вытокаў» складае больш чым 3000 экзэмпляраў. У газеце надаецца ўвага розным бакам жыцця Докшыцкай зямлі, публікуюцца вершы маладых паэтаў, і грамадска значныя матэрыялы. Калектыў рэдакцыі складае 14 чалавек. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia