Прастаганімус клінападобны

Прастаганімус клінападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prosthogonimus cuneatus


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  56433
NCBI  232414

Прастаганімус клінападобны (Prosthogonimus cuneatus) — від дыгенетычных смактуноў сямейства прастаганіміды (Prosthogonimidae).

Гаспадары

Прамежкавым гаспадаром з’яўляецца бітынія шчупальцавая (Bithynia tentaculata). Метацэркарнымі гаспадарамі з’яўляюцца розныя віды стракоз, у тым ліку такія, як бабка двухплямістая (Epitheca bimaculata), дзедка звычайны (Gomphus vulgatissimus) і страказа звычайная (Sympetrum vulgatum).

Сярод канчатковых гаспадароў адзначана мноства відаў птушак[1], у тым ліку гусь свойская (Anser anser), крыжанка (Anas platyrhynchos), дрозд-піскун (Turdus pilaris), шпак звычайны (Sturnus vulgaris), чарналобы грычун (Lanius minor) і качка свойская (Anas domestica).

Крыніцы

  1. Host-parasite database - Natural History Museum. www.nhm.ac.uk. Праверана 5 сакавіка 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya