Прафесарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Славутасць
Прафесарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
54°17′38″ пн. ш. 30°59′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433шыфр 512Г000433
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прафесарскі корпус — будынак у г. Горкі, знаходзіцца на паўночай ускраіне ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Архітэктура

План першага паверха

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак з высокім паўпадвалам, у плане прамавугольны. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам галоўнага фасада — ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам, на галоўным фасадзе гарызантальна руставаны. Сцены на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў члянёны лапаткамі. Аконныя праёмы ў ліштвах. У цэнтральнай частцы будынка ў межах рызалітаў 2 лесвічныя клеткі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya