Працэс (інфарматыка)
Працэс — абстракцыя аперацыйнай сістэмы над апаратнымі рэсурсамі камп’ютара (працэсарам, памяццю і прыладамі ўводу і вываду), патрэбная для выканання прыкладных праграм. Насамрэч інструкцыі розных каманд могуць перамяжоўвацца ў працэсары або выконвацца адначасова ў розных ядрах мнагаядзернага працэсара, але дзякуючы абстракцыі працэсу з пункту гледжання праграмы гэта выглядае так, нібыта яна мае эксклюзіўны доступ да рэсурсаў і яе інструкцыі выконваюцца працэсарам паслядоўна без перапынкаў на выкананне інструкцый іншых праграм[1]. Аперацыйная сістэма захоўвае кантэкст выканання праграмы, такі як стан рэгістраў працэсара і памяці. Пры пераходзе паміж рознымі працэсамі АС ажыццяўляе пераключэнне кантэксту, то бок захаванне і загрузку кантэкстаў адпаведных праграм. За кіраванне працэсамі адказвае ядро аперацыйнай сістэмы, якое заўсёды знаходзіцца ў памяці і само па сабе не з’яўляецца асобным працэсам. Праграмы могуць перадаваць кантроль ядру аперацыйнай сістэмы для стварэння новых працэсаў або іншых аперацый з дапамогай спецыяльных інструкцый — сістэмных выклікаў. Тады ядро выконвае неабходную аперацыю і вяртае кантроль назад да прыкладной праграмы[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia