Проксіма Цэнтаўра
Проксіма Цэнтаўра або Проксіма (лац.: proxima — найбліжэйшая) — чырвоны карлік, які адносіцца да зорнай сістэмы Альфа Цэнтаўра, самая блізкая да Зямлі зорка пасля Сонца. Як вынікае з паралакса ў 768,7±0,3 вуглавой мілісекунды (па дадзеных тэлескопа Хабла), Проксіма Цэнтаўра размешчана прыкладна ў 4,22 светлавога года ад Зямлі (13020 пк), што ў 270 000 разоў болей за адлегласць ад Зямлі да Сонца (астранамічнай адзінкі). У 2002 годзе з выкарыстаннем метаду аптычнай інтэрфераметрыі было вылічана, што вуглавы дыяметр Проксімы Цэнтаўра складае 1,02±0,08 вуглавых мілісекунды. З улікам прыведзенай вышэй адлегласці да зоркі, вынікае, што яе фактычны дыяметр прыкладна ў 7 разоў меншы за дыяметр Сонца і толькі ў 1,5 разы большы за дыяметр Юпітэра. Маса Проксімы Цэнтаўра таксама прыкладна ў 7 разоў меншая за масу Сонца і ў 150 разоў большая за масу Юпітэра. Характарыстыкі![]() Бачная зорная велічыня Проксімы — 11м, нягледзячы на малую адлегласць да Зямлі. Тлумачыцца гэта тым, што «Проксіма Цэнтаўра — чырвоны карлік», а такія зоркі ўвогуле выпраменьваюць мала энергіі. Зорку такой малой зыркасці немагчыма адрозніць няўзброеным вокам. З-за цяжкасцяў назірання гэтая зорка была адкрыта толькі ў 1915 годзе Робертам Інэсам, тым часам дырэктарам Абсерваторыі Саюза ў Ёханэсбургу, ЮАС. Паралакс зоркі быў упершыню вымераны ў 1917 годзе, да гэтага найбліжэйшай да Сонца зоркай лічыўся Рыгіль.[3] Як і многія іншыя чырвоныя карлікі, Проксіма з’яўляецца ўспыхіваючай зменнай зоркай. Падчас выбліскаў яе свяцільнасць можа павялічыцца ў некалькі разоў. Успышкі суправаджаюцца павелічэннем зыркасці не толькі ў аптычным, але і ў рэнтгенаўскім дыяпазоне, пра што сведчаць назіранні арбітальнай абсерваторыі XMM-Newton. Свяцільнасць Проксімы ў дыяпазоне энергій 0,15-10 да эВ змянялася ад 3,9⋅1028 да 1,5⋅1032 эрг/с. Вектары ўласнага руху Проксімы, Рыгіля і Талімана практычна супадаюць, гэта сведчыць за тое, што ўсе тры зоркі складаюць адну сістэму — Альфа Цэнтаўра, а Проксіма абарачаецца па арбіце вакол пары Рыгіля і Талімана. У 2017 годзе здолелі дакладней вызначыць параметры арбіты. Для назіральніка з Зямлі вуглавая адлегласць паміж Проксімай і Рыгілем з Таліманам праз прыкладна 300 тыс. гадоў паменшыцца ў 4 разы — да паловы градуса. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia