Прудок (гарадзішча)Прудок — гарадзішча жалезнага веку (І тыс. да н.э.) і перыяду Кіеўскай Русі (ХІІ—ХІІІ стст.)[1]. Знаходзіцца ў частцы мікрараёна Стары Аэрадром, прыналежнага да Чыгуначнага раёна Гомеля[2]. Размешчана каля палаца лёгкай атлетыкі на высокай тэрасе правага берага ракі Сож (карэнны бераг)[1]. Назву атрымала ад блізкасці да былой вёскі Прудок. У 1880-я гг. трапіла ў поле ўвагі археолага-аматара М. М. Філонава. Дылетанцкі характар праведзеных ім раскопак негатыўным чынам адбіўся на стане археалагічнага помніка. Выяўленыя ўпрыгожанні (буршытнавыя пацеркі, срэбныя колцы) не атрыбутаваліся[3]. Першым з прафесійных археолагаў ім зацікавіўся Е. Р. Раманаў (1910). Традыцыйна для таго часу называў помнік «гарадком», адзначыў яго кепскую захаванасць («цяпер разараны»)[4]. Абследаванні тут праводзілі ў 1936 г. А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя, а ў 1980 г. — А. А. Макушнікаў[1]. Мяркуецца, што гарадзішча займала мыс памерамі 1000×500 м, было ўмацавана валам і ровам. Культурны слой складаў каля 0,5 м. Знойдзеная ляпная і ганчарная кераміка захоўвалася ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі[1]. Пасяленне старажытнага часу адносяць да носьбітаў мілаградскай археалагічнай культуры[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia