Прыгоды Тома Бамбадзіла
«Прыго́ды То́ма Бамбадзіла» (англ.: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 годзе. Кніга змяшчае 16 вершаў, прысвечаных казачным істотам і падзеям свету Серадзем’я. Два вершы сустракаюцца таксама ў «Валадары Пярсцёнкаў». Тому Бамбадзілу, вядомаму па «Брацтве Пярсцёнка», прысвечаны толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам з Серадзем’я Більба Торбінсу і Сэмвайзу Гэмджы, што запісалі іх на асобных аркушах паперы ці на старонках Пунсовай кнігі. СюжэтВершы пра Тома Бамбадзіла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотамі, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так, яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае яго капялюх; Стары Лазняк, які хапае соннага Тома, і сям’я барсукоў, што бяруць Бамбадзіла ў палон. Дома на яго нападае копша з кургана, вядомы па «Брацтве Пярсцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вяселлі гуляе разам з барсукамі. Увосень Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў не вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён змяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру, старую лебедзь і хобітаў на беразе, якія смяюцца з яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка[няпэўнае слова] і яго сям’і, а зранку знікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць яго човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру. Змест
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia