Вяртанне караля

Вяртанне караля
англ.: The Return of the King
Жанр фэнтэзі і высокае фэнтэзі[d]
Аўтар Джон Рональд Руэл Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 20 кастрычніка 1955 і 1955
Выдавецтва George Allen & Unwin Limited[d]
Цыкл Валадар Пярсцёнкаў
Папярэдні Дзве вежы
Персанажы Фрода Торбінс

«Вяртанне караля» — трэцяя частка трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў». Працяг кніг «Брацтва Пярсцёнка» і «Дзве вежы».

Сюжэт

Гандальф і Піпін прыязджаюць у Мінас-Цірыт — сталіцу Гондара. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнетара. Дэнетар не хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, бо з ім, верагодна, пойдзе і Арагорн — законны правіцель Гондара, але Гандальф супраць яго волі вызывае праз сігнальныя агні Рохан. Тэадэн збірае свае арміі, а Арагорн, Легалас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых — праз горы, дзе жывуць мёртвыя, што абяцалі мінуламу каралю Гондара прыйсці ў патрэбны час на дапамогу, але не выканалі сваё абяцанне. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага свету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і збіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію. У гэты час на Пеленорскім полі пачынаецца бітва за Мінас-Цірыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнетар. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць у момант: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць Харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўнення армій Мордара, але замест гэтага адтуль выходзіць Арагорн з новымі гондарцамі. Эавін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага назгула Караля-чарадзея. Бітва выйграна. У Мінас-Цірыце збіраюць сход і раяцца аб нападзенні на Чорныя вароты, каб звярнуць на сябе ўвагу Саўрана і даць шанц Фрода дайсці да Арадруіна. Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода і практычна ўсіх пазабівалі. З цяжкасцю Сэм адбівае Фрода, які, як высветлілася, быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа да Арадруіна. Ім даводзіцца пераапрануцца ў адзенне оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім пашанцавала выбіцца са строя. Пярсцёнак станавіўся ўсё цяжэйшым і цяжэйшым, і ў хуткім часе Фрода не можа ісці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Голума. Голум стараецца адняць у іх Пярсцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Серадзем’е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся назгулаў б’юцца Арлы (галоўны з іх Гваіхір). Голум нападае на Фрода, і Фрода надзявае Пярсцёнак. Саўран тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Голум адкусвае палец з Пярсцёнкам, і ад радасці, што адбылося тое, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў, ён падае з абрыва проста ў лаву. Пярсцёнак знішчаны! Барад-дур — замак Саўрана разбураецца, усе арміі Мордара разбягаюцца… На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гандальф з арламі ратуе хобітаў, якія цяпер сталі героямі Серадзем’я, ад вывяржэння вулкана. Арагорна карануюць каралём Гондара, і з цягам часу Фрода, Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высветлілася, Сарумана Белага выпусцілі з Ізенгарда, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хобітаў. Але не дарэмна чацвёрка вядомых па ўсім Серадзем’і хобітаў прайшла папярэднія выпрабаванні. Яны з лёгкасцю справіліся. Сарумана забівае яго ўласны слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода з Більба паплылі за мора з Шэрай гавані ў Валінор.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya