Брацтва Пярсцёнка
«Брацтва Пярсцёнка» (у перакладзе Ігара Кулікова), або «Звяз Пярсцёнка» (у перакладзе Дзмітрыя Магілёўцава і Крысціны Курчанковай) — першая частка трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў». СюжэтПадзеі першай кнігі адбываюцца ў III эпоху па летазлічэнні Серадзем’я — свету, у якім адбываецца пераважная большасць гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Усеўладдзя, які на працягу двух тысячагоддзяў лічыўся згубленым, знайшоўся ў Шыры — краіне «малога» народа — хобітаў. Дзядзька Фрода Торбінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад паходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў пасля гэтага Пярсцёнак ляжаў без дзела. Але Голум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка, выдаў хобітаў. Дзевяць назгулаў, памагатых Саўрана — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, — выправіліся на пошукі Фрода, які ўжо рушыў у Раздол, горад эльфаў, каб схаваць там Пярсцёнак. Хобіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — няздзейсненага караля Гондара. Назгулы напалі на хобітаў і паранілі захавальніка Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэл, эльф з Раздола, прыбыў на дапамогу і адвёз хобіта ў Раздол. Назгулаў на пераправе цераз раку накрыла хваля, і нейкі час пра іх далейшае існаванне нічога не было вядома. Фрода прачнуўся жывы і цэлы, акрамя невялікай раны на плячы ад удару моргульскім лязом — мячом Караля-чарадзея, галоўнага назгула. Фрода думаў, што яго падарожжа завяршылася і ён можа вяртацца дахаты, аднак на радзе ў Элранда, вярхоўнага эльфа Раздола, было вырашана, што Пярсцёнак трэба знішчыць, кінуўшы яго ў жарало вулкана Арадруін, дзе той і быў выкаваны. Новая місія лягла на плечы Фрода, у дапамогу якому былі выбраны спадарожнікі: хобіты Сэм, Мэры і Піпін, гном Гімлі, эльф Легалас, два чалавекі — Арагорн і Борамір, — і мая[2], які ўвесь час ім дапамагаў, Гандальф Шэры. Яны мусілі прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — мая, які здрадзіў дабру, не прапусціў Брацтва[3]. Ім трэба было прайсці праз капальні Морыі, старажытныя шахты гномаў, але на Брацтва напалі гобліны з балрагам — старажытнай вогненнай пачварай. Балраг падае ў бездань і цягне за сабой Гандальфа. У Брацтве Пярсцёнка застаецца васьмёра. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Латлорыен (або іначай Лорыен), дзе іх сустракае Галадрыель. Далей Брацтва адпраўляецца на чоўнах па рацэ Андуін. Аднойчы на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык назгула. Брацтва адбіваецца і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці чоўны па беразе праз вадаспад Рэрас. Саруманавы ўрук-хаі (гобліны) Ізенгарда нападаюць у хаўрусе з мордарскімі, Саўранаўскімі, гоблінамі на Брацтва, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплыўшы на ўсходні бераг. Поўны сюжэт кнігі можна паглядзець тут. Удзельнікі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia