Прылёпаўка
Прылёпаўка[1] (трансліт.: Pryliopaŭka, руск.: Прилёповка) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета. ГеаграфіяПобач з вёскай цячэ рака Проня. ГісторыяПерад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварах[2]. За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[3]. У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек[2]. Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны[4]. Да 28 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Пуцькаўскага сельсавета[5], да 16 мая 1960 года — у склад Асінаўскага сельсавета[6], да 23 снежня 2009 года — у склад Пуцькаўскага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Асінаўскага сельсавета[7]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia