Квірынальскі палац
Квірынальскі палац (італ.: Palazzo del Quirinale) — палац XVI стагоддзя на Квірынальскім узгорку ў Рыме. У наш час палац — афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнта Італіі. Архітэктары палаца — Даменіка Фантана, капэлы — Карла Мадэрна. У інтэр'еры мноства фрэсак Гвіда Рэні і Мелоца да Форлі. Шэраг фрэсак у Троннай зале належыць пэндзлю Эўджэніа Аньені, якога для гэтай працы запрасіў асабіста Папа Пій IX. Гісторыя![]() Папская рэзідэнцыяПалац пабудаваны ў 1573 годзе як летняя рэзідэнцыя Папы Рыгора XIII[1]. У Квірінальскім палацы прайшлі чатыры Канклава — Канклаў 1823, Канклаў 1829, Канклаў 1830—1831 і Канклаў 1846. У першай палове XX стагоддзя палац аблюбаваў кароль Віктар Эмануіл III. Інтэр'еры![]() Кабінет ПрэзідэнтаРаней гэты пакой палаца быў летняй спальняй Пап. Пасля захопу Францыяй Рыма, пакой быў прыстасаваны пад сталовую. Зараз жа кабінет выкарыстоўваецца для афіцыйных кансультацый прэзідэнта з міністрамі і прадстаўнікамі Сената. За гэтым сталом, прэзідэнт выступае з Навагоднім зваротам да народа. Стол — французскі, выраблены ў 1750 годзе, на сцяне — карціна XVII стагоддзі[2]. Люстраная залаУ першыя гады палаца, сцены залы пуставалі. Грандыёзны дэкор, які адрозніваецца багаццем люстэркаў, быў створаны ў часы Напалеонаўскай акупацыі Італіі. Па задумах імператара, зала павінна была быць троннай, адсюль і люстэркі, і белы шоўк на сценах. Пачынаючы з 1877, памяшканне выкарыстоўвалася, як сталовая, і як бальная зала. У наш час, у сценах Люстраной залы даюць прысягу канстытуцыйныя суддзі, праходзяць слуханні спраў высокай важнасці. Нярэдка залу завуць Белай[3]. ГалерэяГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia