Прэзідэнт Грузіі
Прэзідэнт Грузіі — кіраўнік дзяржавы і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Грузіі. Грузія — парламенцкая рэспубліка. У адпаведнасці са змяненнямі канстытуцыі, прынятымі ў 2010 годзе, якія паэтапна ўступілі ў сілу ў 2012—2013 гадах, былі павялічаны паўнамоцтвы парламента і прэм’ер-міністра і скарочаны паўнамоцтвы прэзідэнта[1]. ПаўнамоцтвыПрэзідэнт Грузіі:
Працэдура выбараўПрэзідэнтам краіны можа быць абраны грамадзянін Грузіі, які дасягнуў 40 гадоў і пражыў у Грузіі не менш за 15 гадоў. Тэрмін яго паўнамоцтваў складае пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам толькі двойчы. У 2018 годзе выбары кіраўніка дзяржавы апошні раз прайшлі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. У адпаведнасці з новай рэдакцыі канстытуцыі з 2024 года прамыя прэзідэнцкія выбары скасаваны. Кіраўніка дзяржавы абірае выбарчая калегія. Яе склад зацвярджае цэнтральная выбарчая камісія Грузіі. Выбарчая калегія складаецца з 300 дэлегатаў. У яе ўваходзяць усе 150 дэпутатаў парламента Грузіі і 150 прадстаўнікоў мясцовых органаў улады (21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі, 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі і 109 дэпутатаў муніцыпальных органаў улады розных рэгіёнаў краіны)[1]. ПрысягаІнаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:
Гісторыя9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі быў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку. 4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. Яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года. Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 14 снежня 2024 года[1]. Спіс прэзідэнтаў Грузіі
Цікавыя фактыНіводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia