Прэм’ер-міністр Фарэрскіх астравоў

Прэм’ер-міністр Фарэрскіх выспаў (фар.: Føroya løgmaður, у множным ліку фар.: Føroya Løgmenn) — кіраўнік урада Фарэрскіх выспаў, самакіравальнай супольнасці ў складзе Садружнасць Каралеўства Даніі. Звычайна, лідарам партыі, якая мае большасць у лёгтынге або ўзначальвае ўрадавую кааліцыю.

Пасада была заснаваная пасля атрымання Фарэрскімі выспамі аўтаноміі ў складзе Даніі ў 1948 годзе. Тым не менш, афіцыйная фарэрская назва пасады, якая перакладаецца як «законагаварун», адлюстроўвае яе пераемнасць у адносінах да пасады, якая існавала з моманту засялення выспаў і заснавання лёгтынга ў IX стагоддзі, скасаванай дацкімі ўладамі ў 1816 годзе. Аднак, каб падкрэсліць розніцу паміж сярэднявечным законагаваруном (які выступаў у першую чаргу як фармальны старшыня лёгтынга і вярхоўны суддзя) і сучасным кіраўніком урада, пры перакладзе з фарэрскай на іншыя мовы афіцыйна выкарыстоўваецца тэрмін «прэм’ер-міністр».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya