Пталамей XII
![]() Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (Πτολεμαῖος Νέος Διόνυσος Θεός Φιλοπάτωρ Θεός Φιλάδελφος Αὐλητής, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs; 110 да н.э. — 51 да н.э.) — цар егіпецкі (80—58 да н.э., 55—51 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены. БіяграфіяПры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён завяшчаў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай. Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.[2] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia