Пталамей IV Філапатар
Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244—205 да н.э.): цар егіпецкі (221—205/204), сын Пталамея III і Беранікі II. Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго военачальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. згубіў амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках — забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан. Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia