Пузырнік (род папарацей)
Пузы́рнік, Цыстоптэрыс, Папараць[1] (Cystopteris) — род папарацей сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 10—35 см. Карэнішча ўкрытае рэшткамі старых лісцевых чаранкоў, тонкае. Лісце двойчы-тройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусы размешчаны чаргавана на ніжнім баку долек ліста, круглаватыя. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Спараносіць у ліпені—верасні. Споры са складкаватым перыспорыем. АрэалАдрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі пузырнік ломкі (Cystopteris fragilis) расце на глебава-грунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах; пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — рэліктава-таёжны від, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах. Віды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia