Наталля Віталеўна Казлоўская
Наталля Віталеўна Казло́ўская (руск.: Наталия Витальевна Козловская; 8 жніўня 1923 — 30 чэрвеня 1991) — батанік, доктар біялагічных навук (1981). БіяграфіяНарадзілася ў Петраградзе. У 1941 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на біялагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У чэрвені 1942 года добраахвотнікам пайшла на фронт. Пасля вайны працягвала вучобу ў Ленінградскім універсітэце, які скончыла ў 1950 годзе і паступіла ў аспірантуру. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1953—1979 гадах працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Доктарскую дысертацыю на тэму «Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны» абараніла ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР у 1980 годзе. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па фларыстытцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навуковых асновах аховы флоры і інш. Адна са збіральнікаў калекцыі гербарыя кафедры батанікі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia