Пустапялёснік зялёны
Пустапялёснiк зялёны[1] (Dactylorhiza viridis ці Coeloglossum viride) — палеаарктычны від кветкавых раслін сямейства Архідныя, Пальчатакарэннік. Апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна з прамым або злёгку выгнутым сцяблом вышынёй 15—30 см. Лісце простае, з гладкім краем, эліптычна-яйцападобнай або эліптычна-ланцетнай формы, даўжынёй 3—10 см. Кветкі жаўтлява-зялёнага колеру, часам з буравата-пурпуровымым адценнем, у негустым коласападобным суквецці. Плод — сухая каробачка. Цвіценне ў канцы мая і пачатку чэрвеня. АрэалСустракаецца ў Паўночнай Амерыцы: Канада, поўнач і умераная частка ЗША, і ў Еўропе: у краінах Заходняй Еўропы і, радзей, у краінах Усходняй Еўропы. АховаАхоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і шэрагу рэгіёнаў Расіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia