Пустарэбернік голы
Пустарэ́бернік голы[1] (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду Пустарэбернік (Cenolophium). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120[1] см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі. Распаўсюджанне і экалогіяВід распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй Азіі[2]. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Цвіце ў ліпені—жніўні[2]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[2]. Размнажаецца пераважна насеннем[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі. Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia