Пуханос альпійскі
Пуханос альпійскі[1][2] (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від кветкавых раслін роду Пуханос (Trichophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Батанічнае апісанне![]() 2. Eriophorum vaginatum L. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРасце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia