Пылкагалоўнік даўгалісты
Пылкагалоўнік даўгалісты, Пылкагалоўнік буйнакветкавы[1], Пылкагалоўнік мнагалісты[2] (Cephalanthera longifolia) — кветкавая расліна сямейства ятрышнікавых (архідных). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна з прамым або крыху сагнутым голым Сцяблом вышынёй 15-45 см і ўкарочаным гарызантальным карэнішчам з таўставатымі шнурападобнымі каранямі. Лісце лінейна-ланцэтнае, часта ўдоўжкі складзенае, завостранае, даўжынёй 7-16 см і шырынёй 1-3 см, па 6-9 на сцябле. Кветкі даволі буйныя, белыя, званочкавыя, з тонкім прыемным водарам, сабраны ў рыхлае Коласападобнае суквецце. Губа кароткая, акруглая, падзелена выемкай на 2 долі, з жоўтай плямай каля асновы, укрытая дробнымі сасочкамі. Завязь сядзячая, злёгку скручаная, голая. Плод — сухая вераценападобная каробачка. ПашырэннеТрапляецца ў заходніх, цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, Малой Азіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя, хваёва-шыракалістыя, хваёва-драбналістыя, а таксама вытворныя (асінавыя, бярозавыя) лясы, хмызнякі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне пераважна насеннае, рэдка вегетатыўнае. ВыкарыстаннеДэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia