Пярэсна еўрапейская
Пярэсна еўрапейская[1] (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Біялагічнае апісанне
Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар’іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах). Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму. Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар’іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Формула кветкі: [2]. Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам. ПашырэннеПашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы. Гаспадарчае значэнне і выкарыстаннеВід занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3]. Ахоўваецца ў Польшчы[3]. У культуры вядомая з XVI стагоддзя[4]. Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[5]. Фармалагічныя ўласцівасціУ свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы. Ужыванне ў народнай медыцынеУ народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах. Дэкаратыўная расліна
Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з’яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш. Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў. РазмнажэннеРазмножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з’яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах. НарыхтоўкаТраву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі. Пярэсна еўрапейская ў культурыРасліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі . Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[6] і Германіі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia