Пясчанка (птушка)
Пясча́нка (Calidris alba) — птушка сямейства бакасавых атрада сеўцападобных. Птушка памерамі 18—20[1] см, маса 58—88[1] г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Пер'е на спіне цёмна-бурае, на бруху белае. Бакі галавы, шыя, валляк вохрыста-рыжыя з цёмнымі плямамі. Дзюба і ногі цёмныя. На нагах па 3 пальцы, задні палец адсутнічае. Гняздуецца на зямлі. Корміцца камарамі, лічынкамі насякомых, павукамі і інш. РаспаўсюджваннеПашырана на арктычных узбярэжжах і астравах Паўночнай Амерыкі, Еўразіі, Грэнландыі. Вандроўны і пералётны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Адзначаўся ў 1925 г. на рэках Сож, Дняпро, возеры Равучае ў Добрушскім раёне, 1933 годзе ў Гродзенскай вобласці[1]. У 2009 годзе адзначаны ў рыбагаспадарцы «Волма» ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці[2]. Зімуе на марскіх узбярэжжах Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia