Пятрас Аляксандравічус
Пятрас Повіла Аляксандравічус (літ.: Petras Aleksandravičius; 21 кастрычніка 1906, в. Вартай , Літва) — літоўскі скульптар, прафесар. Народны мастак Літвы (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951). БіяграфіяНарадзіўся 8 (21 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Вартай (цяпер Прыенайскі раён Літвы). Вучыўся ў 1928—1933 гадах Каўнаскай мастацкай школе; яго настаўнікамі былі Юозас Зікарас, Каятонас Склерус, Юозас Мікенас. Адначасова вывучаў літаратуру ва Універсітэце Вітаўта Вялікага. У 1941—1944 гадах выкладаў у Вільнюскай мастацкай акадэміі, у 1945—1951 гадах у Вільнюскім мастацкім інстытуце (у 1951 годзе ператвораным у Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР), з 1951 года ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР; з 1946 года прафесар, у 1955—1977 гадах загадчык кафедрай рысунку. З 1935 года ўдзельнічаў у выстаўках. Першая персанальная выстаўка адбылася ў Вільнюсе ў 1976 годзе. Памёр 25 снежня 1997 года ў Вільнюсе. ТворчасцьАўтар партрэтаў Ю. Жамайце (Дзяржаўная прэмія СССР 1951), Э. Межалайціса (1963), рэжысёра Ю. Мільцініса (1972); дэкаратыўных кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А. Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia