Універсітэт Вітаўта Вялікага
Універсітэт Вітаўта Вялікага (літ.: Vytauto Didžiojo universitetas) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Каўнасе (Літва). Гісторыя![]() Адкрыццю ўніверсітэта ў Каўнасе, «часовай сталіцы» Літвы, папярэднічала дзейнасць Вышэйшых курсаў, якія дзейнічалі з пачатку 1920. 13 лютага 1922 кабінет міністраў Літвы прыняў рашэнне аб астварэнні Літоўскага ўніверсітэта. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 16 лютага 1922. Ва ўніверсітэце мелася шэсць факультэтаў: тэалогіі, гуманітарных навук, права, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. 7 чэрвеня 1930, у сувязі з 500-годдзем смерці вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое шырока адзначалася ў Літве, універсітэту было прысвоена яго імя. З першых дзён працы ўніверсітэта на гуманітарным факультэце працаваў пісьменнік, крытык, літаратуразнавец Вінцас Крэве-Міцкявічус, дэкан гуманітарнага факультэта ў 1925—1937. З 1924 ва ўніверсітэце выкладаў рускі фальклор і літаратуру, курс гісторыі тэатра, вёў семінар па тэатразнаўстве пісьменнік, крытык, тэатразнавец Баліс Сруога (прафесар з 1932). У 1923—1927 этыку, старажытную філасофію, стылістыку літоўскай мовы выкладаў ва ўніверсітэце прэзідэнт Літвы Антанас Смятона (з 1926 дацэнт, з 1932 ганаровы доктар філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага). Прафесарам універсітэта быў святар, адзін з буйных дзеячаў хрысціянска-дэмакратычнай партыі Мячыславас Рэйніс; ён узначальваў кафедру тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі. Шэраг выкладчыкаў універсітэта былі выхаванцамі ўніверсітэтаў Расіі (Владас Станкявічус, гэта значыць У. Б. Станкевіч, які скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, Владас Дубас і інш.). Ва ўніверсітэце выкладалі і рускія эмігранты — П. П. Гронскі, Л. П. Карсавін, А. С. Яшчанка. Увесну 1929 67 % студэнтаў складалі літоўцы, 28,55 % — яўрэі, 2,02 % — палякі, 1,02 % — рускія. У наступныя гады прапорцыі істотна не змяняліся: напрыклад, увесну 1931 66,97 % — літоўцы, 27,25 % — яўрэі, 2,95 % — палякі, 1,69 % — рускія, 1,59 % — немцы. Пасля перадачы Савецкім Саюзам Вільні Літве і пачатку пераўтварэння Універсітэта Стэфана Баторыя ўзімку 1940 у Вільнюс пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З саветызацыяй Літвы ўлетку 1940 універсітэт пераназываецца ў Каўнаскі ўніверсітэт. Падчас вайны 16 сакавіка 1943 нямецкія акупацыйныя ўлады спыняюць дзейнасць універсітэта. Увосень 1944 ён аднаўляе працу. Дзейнічалі факультэты гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы, тэхналагічны. 31 кастрычніка 1950 універсітэт рэарганізуецца ў Каўнаскі політэхнічны інстытут і Каўнаскі медыцынскі інстытут. Аднаўленне28 красавіка 1989 прыняты акт аднаўлення Універсітэта Вітаўта Вялікага; Вярхоўны Савет Літвы прыняў закон аб яго аднаўленні 4 ліпеня 1989; 1 верасня пачаўся першы навучальны год на трох факультэтах адноўленага ўніверсітэта — эканамічным, гуманітарным і дакладных навук. Міжнародны кангрэс даследчыкаў БеларусіЗ 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага праходзіць Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі СтруктураВа ўніверсітэце 10 факультэтаў і 2 інстытуты, якія аб'ядноўваюць 29 кафедраў і цэнтраў, а таксама Каўнаскі батанічны сад. Факультэты
Інстытуты
Цэнтры
Вядомыя выпускнікі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia