Пятровіцкі сельсавет (Смалявіцкі раён)
Пятро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пятровічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Смалявіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 13 сакавіка 1975 года скасаваны вёскі Заямнае II і Заямнае III (зліліся з вёскай Заямнае I)[1]. 10 лютага 1977 года ў склад Драчкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікі Камень, Калюга, Сінія Горы і хутар Дуброва)[2]. 16 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Драчкаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1706 чалавек[4], з іх 92,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Быкачына, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукава, Першамайская, Плюшчай, Пятровічы, Самсонаўка, Узбарогі і Чырвоны Лужок. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia