Пятро Дзмітрыевіч Дудо
Пятро Дзмітрыевіч Дудо (4 верасня 1911, в. Забалацце, цяпер Лепельскі раён Віцебскай вобласці — 23 лютага 1958, Мінск) — беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 4 верасня 1911 года ў вёсцы Забалацце ў сялянскай сям’і. З 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 г. закончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. З 1940 г. намеснік рэдактара газеты «Вольная праца» ў Беластоку. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў палітработнікам, супрацоўнічаў у армейскім друку. З 1949 г. карэспандэнт газеты «Во славу Родины» (Мінск)[1]. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года[1]. Памёр 23 лютага 1958 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[1]. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1934 г. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (Мінск, 1958), сатырычнай камедыі «Чортаў тузін» (Мінск, 1963). Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 297). УзнагародыУзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia