Пячатка Ефрасінні Полацкай з НоўгарадаПячатка Ефрасінні Полацкай — віслая пячатка з верагоднай выявай Святой Ефрасінні, выяўленая на Рурыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе. Знаходка кажа пра пэўны ўдзел князёўны-ігуменні ў палітычным жыцці Полацкага княства. У час раскопак у 2015 годзе каля Спаскай царквы ў Полацку знойдзена яшчэ адна віслая пячатка Ефрасінні Полацкай. Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць полацкай святой пячаткі з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне. Апісанне![]() Галоўнай прыкметай для вызначэння прыналежнасці пячаткі паслужыў надпіс, які размяшчаецца вакол выявы Св. Ефрасінні: «Г[оспод]и, помози рабе своеи Ефросини нарецаемои». На іншым баку змешчана кампазіцыя Праабражэння, якая налічвае пяць фігур, цэнтральнае месца ў кампазіцыі займае Хрыстос, па баках — прарокі Ілья і Маісей, ля ног — апосталы Якаў, Ян, Пётр. Пячатка адціснута на невялікім свінцовым кружку дыяметрам да 20 мм. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia