Пячатка Ефрасінні Полацкай з Полацка![]() ![]() Пячатка Ефрасінні Полацкай — віслая актавая пячатка XII ст. з выявай Хрыста, выяўленая ў 2015 годзе падчас раскопак каля сцен Спаскай царквы ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Раскопкі праводзіла спецыяльная экспедыцыя ПДУ з удзелам расійскіх навукоўцаў. Мэтай раскопак было вывучэнне стану падмурка помніка архітэктуры XII ст. і разгадка першапачатковай задумы дойліда Іаана, які ўзвёў Спаса-Праабражэнскую царкву[1]. Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць пячаткі Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне. ДаследаваннеДаследаванне знаходкі і атрыбуцыя яе Ефрасінні Полацкай зроблена ў Мінску эпіграфістам, кандыдатам гістарычных навук І. Л. Калечыц.[2]. АпісаннеМеркавана, артэфакт зроблены са свінцу. На адным баку пячаткі намаляваны Ісус Хрыстос, а на іншым — надпіс «Господи, помози рабе своей Офросинии»[3], які, на думку І. Калечыц, сведчыць пра прыналежнасць яна Ефрасінні Полацкай[1]. Падобнае напісанне імя Ефрасінні выкарыстана ў надпісах на бакавых тарцах Крыжа Ефрасінні Полацкай[3]. Пячатка 1998 годаУ 1998 годзе на тэрыторыі манастыра была знойдзена пячатка, на якой захавалася толькі частка надпісу «Господи, помози рабе своей», з-за чаго немагчыма было высветліць, каму яна належала. Вядома было, што пячатка належала жанчыне, меркавалася, што сястры Ефрасінні Полацкай Еўдакіі, ігуменні Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Знаходка 2015 года дала магчымасць параўнаць абедзве пячаткі і зрабіць выснову, што пячатка 1998 года, верагодна, таксама належала Ефрасінні. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia