Пячора Кра-Маньён
Кра-Маньё́н (фр.: Cro-Magnon) — пячора ў горадзе Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам Луі Лартэ . Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеаліту — краманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў. У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту. Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia