Пячорныя цэрквы (Іванава)
Пячорныя цэрквы ў Іванаве (балг.: Ивановски скални църкви, Ивановски манастир) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Іванаўскі скальны манастыр Св. Архангела Міхаіла размешчаны ў 21 км на поўдзень ад горада Русе, у 4 км ад вёскі Іванава. Гэта група маленькіх цэркваў, капліц, хадоў, пячор і келляў, высечаных у скалах на вышыні 32 м над маляўнічым каньёнам ракі Русенскі Лом. Фрэскі цэркваў, датаваныя 13-14 стст., выкананы ўнікальнымі па саставу фарбамі ў стылі драматычнага рэалізму. Асабліва добра захаваліся Капліца Гасподзеў Дол і Унутраная царква. У перыяд росквіту манастыра колькасць цэркваў і капліц дасягала 40, манаскіх келляў было каля 300. Так званая Схаваная Царква, як мяркуюць, была заснавана царом Іванам Аляксандрам (1331—1371). Адным з царкоўных дарыльшчыкаў быў цар Іван Асень II, які любіў наведваць гэтае месца і праводзіць тут час. Пра гэта сведчыць знойдзены ў царкве партрэт цара з дакладнай копіяй храма. У капліцы Гасподзеў Дол на сценах келляў знойдзены выразаныя тэксты. У адным з іх гаворыцца, што цар Іван Тэртэр (1279—1292) правёў канец жыцця ў манастыры і быў у ім пахаваны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia