Рыльскі манастыр
Ры́льскі манастыр (балг.: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Заснаваны ў 927—941 гг. манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім. У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненнем манументальнай архітэктуры эпохі т.зв. балгарскага адраджэння. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтр балгарскай адукацыі і культуры. У часы турэцкага нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 года, адноўлены ў 1934—1960 гг. Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы утвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных роспісаў), царква святога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр'еры захаваліся роспісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Рыльскі манастыр уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia