Пётр Андрэевіч Леус
Пётр Андрэевіч Леус (1938 —) — беларускі вучоны ў галіне стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1980)[2]. Заснавальнік прафілактычнага напрамку ў стаматалогіі Беларусі[3]. БіяграфіяПасля вучобы ўшколе паступіў у фельчарска-акушэрскае вучылішча ў Харкаве, якое скончыў у 1956 годзе. Вучыўся ў Харкаўскім, а затым Маскоўскім медыцынскім стаматалагічным інстытуце (ММСІ). З 1965 па 1967 г. праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры па тэрапеўтычнай стаматалогіі ў ММСІ[4]. На той жа кафедры ў 1970 г. скончыў аспірантуру пад кіраўніцтвам прафесара Я. У. Бароўскага і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Радыёізатопнае вывучэнне пранікальнасці эмалі зубоў». Праз 7 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Клініка-эксперыментальнае даследаванне патагенезу, патагенетычным кансерватыўнай тэрапіі і прафілактыкі карыесу зубоў». П. А. Леўс стаў адным з самых маладых прафесараў-стаматолагаў[4]. З 1977 па 1980 — прафесар кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі ММСІ. З 1980 г. па 1985 г. — супрацоўнік стаматалагічнага аддзела штаб-кватэры СААЗ у Жэневе. У 1985—1989 гг. — загадчык кафедры прафілактыкі стаматалагічных захворванняў ММСІ. У 1990—2004 гг. — загадчык кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ, з 1992 г. адначасова — галоўны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і дырэктар Супрацоўнічага цэнтра СААЗ па стаматалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 2004 г. — прафесар 1-й кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ, з 2008 г. — прафесар 2-й кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі БДМУ[5]. Навуковая дзейнасцьУсяго пад кіраўніцтвам прафесара Леуса П. А абаронены тры доктарскія дысертацыі і 38 кандыдацкіх. П. А. Леус аўтар больш як 500 друкаваных работ у прафесійных выданнях Рэспублікі Беларусь і замежных выданнях, у тым ліку манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў[5]. Навуковыя працы па прафілактыцы карыесу і іншых стаматалагічных захворванняў, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў[2]. Аўтар і распрацоўшчык «Нацыянальнай праграмы прафілактыкі асноўных стаматалагічных захворванняў сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (1998) і каардынатар прафілактычных праграм краін СНД. Заснавальнік і рэдактар «Стаматалагічнага часопіса» — асноўнага навукова-практычнага выдання для спецыялістаў[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia