Пётр Валяр’янавіч Шакола
Пётр Валяр’янавіч Шакола (6 лістапада 1946, г. Ашмяны, Беларусь — 2018) — беларускі паэт, краязнавец, педагог. БіяграфіяЗ першага па дзевяты клас вучыўся ў гарадской СШ № 1, а затым у вячэрняй, сярэднюю школу закончыў у 1964 годзе. Працаваў рабочым, інспектарам аддзела сацзабеспячэння. З 1965 па 1968 год служыў у Савецкай Арміі (аператар зенітнаракетнага дывізіёна). У 1968—1970 гадах — настаўнік фізкультуры і выхавацель прышкольнага інтэрната Жупранскай СШ. З 1970 па 1985 гг. займаў розныя службовыя пасады ў дзяржаўных, партыйных і сельскагаспадарчых органах. У 1975 годзе закончыў завочна Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут і атрымаў спецыяльнасць вучонага агранома, у 1992 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці біёлаг, выкладчык біялогіі і хіміі. З 1985 года працаваў у школах Ашмянскага раёна (Янканцаўскай НСШ, Рудзішскай БШ, Цудзенішскай СШ, Анкудскай БШ) настаўнікам, дырэктарам. ТворчасцьПісаць вершы пачаў з дзяцінства, але асаблівага плёну творчасць паэта дасягнула ў сталым узросце. Тэматыка яго паэзіі рознабаковая: любоў да Радзімы, прырода роднага краю, каханне. Гэта паэмы, вершы, гумарэскі. На некаторыя з яго вершаў мясцовы кампазітар М. Р. Розенберг напісаў песні: «Прывітальная», «Маёй каханай», «Любімыя Ашмяны» і інш. Самастойна выдаў зборнікі «Я вазьму ў далоні свет сонца» (2004), «А рука пацягнулася зноў да пяра» (2006), «Каб мог бы я спыніць імгненне» (2008), «У рыфмы словы апрануцца» (2010). «Ашмяны — родны кут» (2012), «Зазірні ў запаснікі памяці» (2015) і інш. Друкаваўся на старонках раённай газеты «Ашмянскі веснік». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia