Пётр Георгіевіч Нікіценка
Пётр Георгіевіч Нікіце́нка[1] (2 студзеня 1943, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993)[1]. Член Еўрапейскай асацыяцыі па эканоміцы і кіраванні прадпрыемствамі[1]. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гадах на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гадах намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гадах першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гадах дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 года дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гадах дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 года загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. З 2018 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій. Узнагароды
Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia