Пётр Каханоўскі
Пётр Каханоўскі (1566, — 2 жніўня 1620, Кракаў, Польшча) — польскі паэт, перакладчык, кавалер Мальтыйскага ордэна. БіяграфіяСын Мікалая Каханоўскага, пляменніка паэта Яна Каханоўскага і стрыечнага брата Ежы Каханоўскага, кашталяна Малагоскага. У 1583 годзе разам з братамі Янам і Пшэмыславам паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, а ў 1588 пачаў вучобу ў Падуі. У чэрвені 1595 года прыехаў у Неапаль. На пачатку 1600 года вярнуўся ў Польшчу. Пачынаючы з 1602 года выконваў розныя місіі ў Польшчы ў якасці каралеўскага сакратара. У 1610 годзе адправіўся ў Італію ў трэці раз (дзеля лячэння). Пасля чарговага вяртання ў 1611 годзе пасяліўся ў Кракаве. У 1613 годзе зноў выехаў у Італію, да курортаў Абано каля Падуі, дзе правёў тры гады. У 1616 годзе вярнуўся ў Кракаў, пачаўшы там інтэнсіўную літаратурную работу пры дапамозе свайго сябра і апекуна Яна Тэнчынскага, які пазней стаў губернатарам Кракова. Памёр 2 жніўня 1620 года ў Кракаве, пахаваны ў царкве францысканцаў, дзе захавалася яго надмагілле. ТворчасцьБыў выбітным перакладчыкам літаратуры эпохі Адраджэння. У 1618 годзе ў Кракаве выдаў пераклад Готфрыд альбо «Вызвалены Ерусалім» Тарквата Таса. Таксама пераклаў «Неўтаймаванга Раланда» Лудовіка Арыёста. Сын Пятра Каханоўскага, Самуэл, быў мастаком і гравёрам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia