Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».
Творы
«Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566)
«Згода»: паэма («Zgoda», 1564)
«Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564)
«Святаянская песня пра Купалле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575)
«Адказ грэчаскім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578)
«Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псалмоў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім