Пётр Міхайлавіч Казлоў
Пётр Міха́йлавіч Казло́ў (12 ліпеня 1893, вёска Залесная[1], Глыбоцкага раёна, Віцебская вобласць — 17 красавіка 1944, Масква) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. ЮнацтваНарадзіўся 12 чэрвеня 1893 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Залесная. З сямі гадоў жыў і выхоўваўся ў станіцы Гарачаводскай[2]. З 15 гадоў пачаў працаваць. Спачатку падручным слесара ў майстэрнях кампаніі «Зінгер» у Мінеральных Водах, Пяцігорску, Уладзікаўказе, Есентуках[2]. Першая Сусветная і Грамадзянская войныУ 1914 Казлоў быў прызваны ў рускую армію і з 1915 ваяваў на Каўказскім фронце ў якасці старэйшага унтэр-афіцэра. Даслужыўся да камандзіра ўзвода. Вярнуўся ў Пяцігорск. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Знаходзіўся ў атрадзе Чырвонай Гвардыі. У шэрагі РСДРП(б) уступіў у 1917 годзе, а ў 1918 годзе — у шэрагі РККА. У Пяцігорску абіраецца камандзірам 1-га чырвонагвардзейскага атрада[2]. У Грамадзянскай вайне прымаў удзел у якасці камандзіра атрада, палка, брыгады, на Паўднёвым і Заходнім франтах. Міжваенны часЗ 1921 года Пётр Казлоў працаваў камандзірам стралковага палка. У 1926 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. З 1928 года быў начальнікам штаба стралковай дывізіі. Пасля заканчэння Вышэйшых акадэмічных курсаў пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе ў 1932 годзе працаваў начальнікам курсаў ўдасканалення камсаставу запасу. Як падаючага вялікія надзеі. П. М. Казлова рэкамендуюць на вучобу. У 1926 годзе паспяхова сканчае Акадэмію імя Фрунзэ[2] і загадам Народнага камісара абароны СССР № 2494 ад 26 лістапада 1935 года Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена персанальнае ваеннае званне «камбрыг». У 1937 годзе начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі Кіеўскага асобай ваеннай акругі камбрыг Казлоў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні[3], але ў 1938 годзе быў вызвалены[3] і з 1939 года працаваў начальнікам аддзела штаба Калінінскай ваеннай акругі , начальнікам штаба 14-й арміі і начальнікам курса Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА. 4 чэрвеня 1940 года Пятру Казлову было прысвоена званне генерал-маёра. Вялікая Айчынная вайна
На пачатак Вялікай Айчыннай вайны Пётр Казлоў знаходзіўся ў акадэміі і пасля неаднаразовых просьбаў у лістападзе быў накіраваны на фронт у якасці намесніка камандзіра 56-й арміі па тыле. Са снежня таго ж года з’яўляўся камандуючым аператыўнай групай войск гэтай арміі. Прымаў удзел у Растоўскай наступальнай аперацыі . У сакавіку 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі 18-й арміі . З 20 мая па 5 чэрвеня камандаваў 9-й арміяй , а з 23 чэрвеня да мая наступнага года — 37-й арміяй . Летам і восенню ўзначаленая ім армія вяла цяжкія баі ў Данбаскай , Маздок-Малгабекскай і Нальчыкска-Арджанікідзаўскай аперацыях .
У студзені армія з баямі прайшла больш за трыста кіламетраў, вызваліўшы 10 студзеня Кіславодск, 11 студзеня — Пяцігорск (разам з 9-й арміяй) і Есентукі і 17 студзеня — Чаркеск. Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 25 студзеня 1943 года войскам генерал-маёра Казлова П. М., якія прымалі ўдзел у вызваленні Пяцігорска і іншых гарадоў, аб’яўлена падзяка. З лютага па сакавік 37-я армія прымала ўдзел у Краснадарскай аперацыі . У ліпені злучэнні арміі былі перададзеныя 9-й і 56-й арміям, а палявое кіраванне было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК. З мая па чэрвень камандаваў 9-й арміяй, а з ліпеня да 3 жніўня — 47-й арміяй , але ад кіраўніцтва апошняй быў вызвалены «за слабое кіраўніцтва войскамі арміі і няведанне становішча, стану падпарадкаваных злучэнняў і адсутнасць з імі бесперапыннай сувязі, што прывяло ў ходзе баявых дзеянняў да значных страт асабістага складу арміі»[4]. У жніўні Пётр Казлоў быў прызначаны на пасаду камандзіра 77-га стралковага корпуса (60-я армія), які вызначыўся ў ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі і вызваленні Канатопа (6 верасня), Бахмача (9 верасня) і Нежына (15 верасня). Загадамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 9 і 15 верасня войскам, якія прымалі ўдзел у баях за Канатоп і Бахмач, а таксама якія ўдзельнічалі ў вызваленні Нежына, аб’яўлена падзяка і ў Маскве дадзены салют 12-ю артылерыйскімі залпамі з 124-х гармат. Пётр Міхайлавіч Казлоў асабліва вызначыўся ў бітве за Дняпро, калі ён кіраваў корпусам пры фарсіраванні рэк Асцёр, Дзясна і Днепр. З ходу заняўшы, корпус ўтрымліваў плацдарм на Дняпры. Указам № 1685 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за ўмелае камандаванне корпусам і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу генерал-маёру Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». ![]() У лістападзе 1943 года камандзір корпуса Пётр Міхайлавіч Казлоў быў паранены, цяжка захварэў, быў вызвалены ад пасады і эвакуіраваны ў шпіталь у Маскве. 17 студзеня 1944 года было прысвоена званне «генерал-лейтэнант». Пётр Міхайлавіч Казлоў памёр 17 красавіка 1944 года ў Маскве. З воінскімі ўшанаваннямі пахаваны на Новадзявочых могілках (участак 1). ПамяцьУ 1957 годзе ў гонар П. М. Казлова быў усталяваны бюст у Пяцігорску[5]. У 1977 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме генерала П. М. Казлова ў станіцы Гарачаводскай. У яго гонар названы вуліцы ў Пяцігорску і Нальчыку. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia