Іван Сцяпанавіч Конеў
Іван Сцяпанавіч Конеў (16 (28) снежня 1897 — 21 мая 1973) — савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (1944[6]), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой ЧССР (1970), Герой МНР (1971). БіяграфіяУ арміі з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1934). У 1934—1937 гадах служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы 19-й арміяй, войскамі Заходняга, Калінінскага, Паўночна-Заходняга, Сцяпнога, 2-га і 1-га Украінскага франтоў. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў абароне Віцебска, у Смаленскай, Маскоўскай, Курскай бітвах, у бітве за Дняпро, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. З 1945 года галоўнакамандуючы Цэнтральнай групай войск і вярхоўны камісар па Аўстрыі. З 1946 года галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл СССР. З 1950 года галоўны інспектар Савецкай Арміі — намеснік ваеннага міністра, камандуючы войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1955—1960 гадах 1-ы намеснік мінстра абароны СССР, адначасова галоўнакамандуючы Аб'яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага Дагавора. У 1960—1961 і з 1962 г. генеральны інспектар МА СССР. ПамяцьУ горадзе Рэчыца яго імем названа вуліца; на доме, дзе ён жыў у 1934—1937 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка. Зноскі
Літаратура
СпасылкіІван Сцяпанавіч Конеў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia